/ 16 января, 2019

15 студзеня ў Цэнтры культуры і творчасці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР. Бібліятэка прадставіла кніжную выставу “Эпоха БССР: імгненні стагоддзя”. Кнігі і перыядычныя выданні знаёмілі са старонкамі гісторыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага жыцця БССР. Картаграфічныя выданні дазволілі прасачыць этапы адміністрацыйна-тэрытарыяльных зменаў БССР у часе. Асобна была прадстаўлена гістарычная літаратура з калекцыі В.А. Чамярыцкага. Інтэрактыўная гульня “Асоба і творчасць: літаратурная складанка” дала магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх народных паэтаў і пісьменнікаў, творы якіх былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі літаратурнымі прэміямі БССР.  

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий