У рамках культурнага супрацоўніцтва бібліятэкі з Навагрудскім тэрытарыяльным цэнтрам па абслугоўванню насельніцтва (аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту) упершыню прайшоў Дзень сардэчных сустрэч “Калі вы маладыя душою”. На сустрэчу прыехалі людзі пажылога ўзросту з аддзялення дзённага знаходжання з горада Іўе. Загадчыцы аддзяленняў пазнаёмілі з накірункамі сваёй дзейнасці. У тэрытарыяльных цэнтрах працуюць кружкі, практыкуецца навучанне асновам камп’ютарнай граматнасці, ёсць трэнажорны зал, ладзяцца розныя мерапрыемствы, развіваецца валанцёрская дзейнасць. Безумоўна, самым цікавым стала знаёмства з людзьмі. У мінулым – гэта людзі самых розных прафесій. Але зараз іх актыўнасць і жыццялюбства радуе. Кожны з прысутных меў магчымасць расказаць пра сябе, бліжэй пазнаёміцца. Гучалі вершы, песні. Літаратурная бібліятэчная старонка была прадстаўлена знаёмствам з паэтычнай творчасцю А.Куляшова, 105-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася ў гэты дзень. З вуснаў бібліятэкараў гучалі вершы А.Куляшова і іншых беларускіх класікаў. На памяць аб сустрэчы ў гасцей і навагрудчан застануцца падарункі – сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.