/ 7 февраля, 2019

Звяртаем вашую ўвагу на новы даведнік “Вуліцы Навагрудка : назвы і перайменаванні (1944 — 2010)”, які быў падрыхтаваны да выдання  занальным дзяржаўным архівам Навагрудка ў 2018 годзе.

Даведнік падрыхтаваны па дакументах архіва і ахоплівае перыяд 1944-2010 гады. У храналагічнай паслядоўнасці падаюцца звесткі аб назвах і перайменаваннях вуліц горада.

Назвы вуліц з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыі горада і яе адлюстраваннем. Некаторыя з вуліц захавалі свае гістарычныя назвы, як Замкавая, Малы Замак, Крутая, Падгорная, Садовая. Назвы большасці вуліц, асабліва цэнтральных, мяняліся з цягам часу.

Выданне адрасавана гісторыкам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Навагрудка.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий