Асоба фарміруецца з дзяцінства. Таму прафілактыка алкагалізму пачынаецца з дзіцячага і падлеткавага ўзросту. 19 лютага ў чытальнай зале Навагрудскай гарадской бібліятэкі для навучэнцаў 9 класаў СШ №4 была праведзеная гутарка: «Алкаголь: піць ці жыць?» На сустрэчу была запрошаная урач-валеолаг М.М. Жураўская, якая расказала пра прычыны алкагалізму сярод падлеткаў, пра тое якую шкоду наносіць маладому арганізму ўжыванне алкаголю. Для вучняў была падрыхтавана кніжная выстава: «Алкаголь — зло».