/ 21 февраля, 2019

У бібліятэцы  да Міжнароднага  дня роднай мовы  на сустрэчу была запрошана  мясцовая пісьменніца, празаік і эсэіст  Крывальцэвіч Раіса Яўгенаўна. Ёй была падрыхтавана цікавая пазнавальная праграма “І па моўным акіяне ўздоўж і поперак гуляць…” (душэўная функцыя мовы). Усе прысутныя былі  задзейнічаны  ў  актыўнай  дыскусіі  па вызначэнні   адпаведнасці слоў. Пры гэтым асобныя словы  аднаго  з заданняў  былі ўзяты, напрыклад,  з “Падручніка расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка” 1924 года выдання Вацлава Ластоўскага. Пэўная колькасць цікавых літаратурных крыніц і беларускіх прыказак і прымавак прадстаўлялася на выставе. Была акцэнтавана  ўвага на незвычайнай сакавітасці і адметнасці  беларускай мовы. Можна было адчуць мілагучнасць свету беларускай мовы, прасякнутай  пачуццямі герояў шматлікіх літаратурных твораў экспазіцыі літаратуры, разгарнуўшы і прачытаўшы нават асобныя радкі кожнай з кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий