/ 6 марта, 2019

5 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка атрымала ў  дар кнігі ад Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў горадзе Гродна Яраслава Ксёнжака. Усяго 199 асобнікаў  на польскай мове. Гэта мастацкая літаратура, кнігі па гісторыі Польшчы, кнігі для дзяцей. Навагрудчане  будуць мець магчымасць пашырыць свае веды, чытаючы польскамоўныя выданні. Спадзяёмся, што такая падзея стане добрай нагодай для пашырэння культурных сувязей паміж дзвюма краінамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий