/ 13 марта, 2019

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1994 годзе быў прыняты галоўны дакумент нашай краіны. Канстытуцыя ўмацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, абазначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Наш грамадзянскі абавязак – прытрымлівацца Канстытуцыі і паважаць яе. Да Дня Канстытуцыі ў бібліятэках ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” пройдуць розныя мерапрыемствы: тэматычныя гутаркі, інфармацыйныя гадзіны.  Гл. тут https://novcrb.nov-centr.of.by/anons-na-nyadzelyu/. У Навагрудскай раённай бібліятэцы пройдзе сустрэча бібліятэкараў са старшынёй Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Мішарыным “Вялікія справы малой радзімы. Сустрэча ў Дзень Канстытуцыі РБ”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий