/ 15 марта, 2019

15 сакавіка у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў “Бібліятэка – тэрыторыя развіцця і захавання гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы. Краязнаўчы каляндар 2019 года.” . Тэма мерапрыемства лагічна ўпісваецца ў задачы бягучага года, які  згодна Указа № 247 Прэзідэнта краіны праходзіць пад знакам Года малой радзімы. У яго мэтах значыцца захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Абвяшчэнне Года малой радзімы надало новы імпульс дзейнасці публічных бібліятэк. Гэта і абмяркоўвалася на семінары. Спецыялісты раённай бібліятэкі казалі пра класічнае краязнаўства і акрэслівалі новыя гарызонты гэтай работы. Запрошаныя госці, у іх ліку галоўны спецыяліст аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Жышко Н.М., галоўны спецыяліст аддзела турызма ўпраўлення спорта і турызма Навагрудскага райвыканкама Федарчук Л.М., дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва горада Навагрудка Забелінская А.С., далі аператыўную інфармацыю пра гісторыка-культурныя каштоўнасці Навагрудчыны, пра турызм ў Навагрудку і раёне. З вялікай цікавасцю бібліятэкарамі было ўспрынята выступленне пра назвы вуліц Навагрудка, адбылася прэзентацыя даведніка “Вуліцы Навагрудка: назвы і перайменаванні (1944 — 2010)”. Семінар атрымаўся прадуктыўным, метадысты спадзяюцца, што ён прынясе добры плён бібліятэкам, чытачам і жыхарам Навагрудчыны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий