У бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны салон «Люстэрка эпохі», прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара і піяніста Станіслава Манюшкі, хоць афіцыйны старт юбілейным святкаванням яшчэ не дадзены. Мерапрыемства ладзілася ў рамках праекта «Чытанне – шлях да дасканаласці”. Безумоўна, гучала музыка славутага кампазітара і кампазітараў-класікаў. Мерапрыемства пачалося з музычнага выступлення навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў горада Навагрудка Юлі Раманюк. Аб творчасці кампазітара, асабістым складаным лёсе, коле знаёмстваў, наватарстве яго як кампазітара ў польскім і беларускім музычным жыцці было расказана падрабязна і цікава. Навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа прынялі ўдзел у цікавай віктарыне, разгадалі музычны красворд, змаглі паслухаць творы С. Манюшкі, якія гучалі ў кінастужках, нават у анімацыйных. Была падрыхтавана выстава літаратуры.