/ 18 марта, 2019

Навагрудскую раённую бібліятэку наведалі вучні 10 класа Спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.
Знаёмства з бібліятэчнай прафесіяй пачалося з экскурсіі па бібліятэцы. Вучні даведаліся пра інфармацыйныя паслугі, электронныя рэсурсы і магчымасці бібліятэкі. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання паказала, як карыстацца электронным каталогам. Юнакі і дзяўчаты даведаліся пра тонкасці прафесіі, якім павінен быць сучасны бібліятэкар. Каб аддаць перавагу ў выбар прафесіі бібліятэкара сярод іншых прафесій, што патрэбна ведаць. Будучыя выпускнікі атрымалі інфармацыю, у якіх ўстановах адукацыі рыхтуюць бібліятэкараў-бібліёграфаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, аб умовах прыёму і конкурсу.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий