З 14 па 21 сакавіка прайшоў Тыдзень праваслаўнай кнігі. У гэтыя дні навагрудскія бібліятэкі актыўна працавалі з праваслаўным сястрынствам у гонар Іаана Багаслова з мэтай прыцягнення моладзі да чытання літаратуры пра дабрыню, міласэрнасць, узаемаразуменне. Цікава прайшлі сустрэчы са святарамі, пратаіерэем Аляксандрам, настаяцелем храма «Неспадзяваная радасць» і айцом Мікалаем сабора Святога Мікалая ў Навагрудку. Адбылося знаёмства са старадаўнімі праваслаўнымі кнігамі XIX — пачатку XX стагоддзя: напрастольнае Евангелле, мінеі, зборнікамі песень, якія захоўваюцца ў Жыровіцкім манастыры. Акцэнт быў зроблены на факсімільным выданні Лаўрышаўскага Евангелля. Адну з сустрэч наведаў манах Феадосій са Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, які вельмі падрабязна расказаў пра гісторыю напісання Лаўрышаўскага Евангелля, пра сённяшняе і мінулае манастыра.
Маленькія чытачы пазнаёміліся с сучаснай дзіцячай кнігай падчас сустрэчы па тэме «Міласэрнасць і кніга». Дзеці даведаліся аб з’яўленні славянскай пісьменнасці, аб жыцці і дзейнасці першадрукароў Івана Фёдарава, Францыска Скарыны, пазнаёміліся з творчасцю педагога і дзіцячага пісьменніка Канстанціна Ушынскага, паводле яго казак і апавяданняў ім было прапанавана паглядзець лялечны спектакль бібліятэчнага ЛіТэатра “Церамок” “Жадаем дабра”. Напрыканцы з дзецьмі пагутарылі старэйшая сястра з Навагрудскага праваслаўнага сястрынства у гонар святога апостала Іаана Багаслова Ірына Уладзіміраўна Кокаш і настаўніца СШ №1 Ніна Аляксееўна Пашкевіч аб сучаснай дзіцячай духоўнай літаратуры.