/ 26 марта, 2019

У дзень адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, дзеці былі запрошаны на літаратурны вернісаж “Кнігі адзначаюць юбілей”. Для іх было арганізавана свята самага блізкага і разумнага сябра – кнігі, якое суправаджалася прэзентацыяй. Юныя чытачы, якія наведалі бібліятэку ў гэты дзень,  пазнаёміся з выставай кніг, якія у гэтым годдзе “святкуюць юбілей”, пакінулі свае віншаванні і пажаданні «імянінніцы». Было напісана  шмат слоў падзякі і самых шчырых і добрых пажаданняў, рабяты вельмі кранальна, па-дзіцячы, дзякавалі кнігу за тое, што яна ёсць, жадалі, каб кнігу  бераглі і больш чыталі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий