/ 20 апреля, 2019

19 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылося Бібліязмярканне, у аснову якога была пакладзена квэст-гульня “Па старонках гісторыі Навагрудка”, прысвечаная 975-годдзю нашага любімага горада.

Паміж сабою змагаліся каманды “Вандроўнікаў” і “Навагрудчан”. Юныя краязнаўцы выконвалі сур’ёзныя заданні, адказвалі на складаныя пытанні, а яшчэ разгадвалі выкручастыя шарады і галаваломкі.

У праграме  таксама былі:  інтэрактыўная экскурсія па міні-музеі “Страчаная спадчына”, настольныя гульні (“Нефармальныя славутасці”, «Гід па творчасці Адама Міцкевіча» і “Навагрудак ваяводскі”), канструктарскае бюро “Пабудуй свой горад”, слайд-прэзентацыі (“Мода Навагрудка 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя”, “Навагрудак каталіцкі”), фотазоны і яшчэ шмат чаго цікавага.

Дзеці атрымалі салодкія пачастункі, новыя веды пра Навагрудак, пазітыўныя эмоцыі і цудоўны настрой, а гэта галоўнае.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий