/ 26 апреля, 2019

Да 75-годдзя Гродзенскай вобласці  была падрыхтавана кнігапанарама “Галасы роднай зямлі: гродзеншчына літаратурная”. Была акцэнтавана ўвага на творчасці і жыцці  паэтаў і празаікаў, якія красамоўнымі літарамі ўпісалі споведзі сваіх душ і сэрцаў пра родныя гродзенскія краявіды. Творы раскрываюць  падзеі  гісторыі розных перыядаў, прыгажосць роднай зямлі, хараство і багацце чалавечых характараў, праблемныя жыццёвыя сітуацыі. Асобна разглядалася творчасць гродзенскага пісьменніка Аляксея Карпюка.  Знайшлося месца і для адзнакі літаратуразнаўчых  прац  Аляксея Пяткевіча, Алы Петрушкевіч, Ігара Жука. Паэтычная панарама была прадстаўлена  лірыкай Мечыслава Курыловіча, Дзмітрыя Радзівончыка, Анатоля Брусевіча, Раісы Байковай,  Таццяны Яцук. Пэўная ўвага была прысвечана  кнігам  гісторыка і журналіста Славаміра Антановіча.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий