У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў вечар памяці “Партызанская ластаўка”. Мерапрыемства было прысвечана ўдзельніку партызанскага руху на тэрыторыі Навагрудскага раёна, кіраўніку камсамольскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны Люсі Сечка. Падлеткі з гонарам успаміналі сваю зямлячку, якая вучылася ў Любчанскай школе і чыё імя зараз носіць піянерская дружына. Каля бюста, які ўстаноўлены на тэрыторыі школы, і ў Народным музеі школы, дзе экспануюцца матэрыялы пра яе баявыя подзвігі, дзеці чыталі вершы Г.Шутэнкі, В.Іпатавай, прысвечаныя Люсі. Кніжная выстава “Я чытаю кнігі пра вайну” пазнаёміла прысутных з лепшымі кнігамі пра подзвігі дзядоў і прадзедаў.