/ 17 мая, 2019

Міжнародны дзень сям’і адзначаецца ў свеце 15 мая. Сям’я – крыніца любові, павагі і прыхільнасці. 16 мая ў рамках сумеснага праекта з гандлёва-эканамічным каледжам “Чытанне – шлях да дасканаласці” прайшоў дзевяты па ліку літаратурны подыум “Мир в семье. Семья в мире”. На подыуме прадстаўлялася 16 мастацкіх кніг сусветнай і рускай літаратуры. Размова ішла пра сямейныя каштоўнасці, агульныя інтарэсы сям’і, адносіны ў сям’і, крытэрыі шчаслівай сям’і. Студэнтам было прапанована вызначыць аўтараў і назвы прадстаўляемых кніг з дапамогай рэбусаў, онлайн-красвордаў. Праілюстраваць змест твораў дапамагалі відэаролікі. Кожная з кніг з асобнай анатацыяй займала сваё пачэснае месца на імправізаваным подыуме. Выстава літаратуры пазнаёміла з вялікай колькасцю кніг па псіхалогіі, якія пацвярдзілі знаёмую ісціну, што менавіта ў сям’і мы вучымся адказнасці і спагадзе.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий