21 мая «Полымя міру» прыбыло ў Навагрудак. Навагрудская раённая бібліятэка стала пляцоўкай для збору факеланосцаў. Эстафета і святочныя мерапрыемствы сабралі вялікую колькасць гледачоў. Кожны жадаючы мог пазнаёміцца з літаратурай пра спорт і Навагрудак. Нашы знакамітыя спартсмены пакінулі на памяць аўтографы, фотаздымкі і прыемныя эмоцыі ўсім навагрудчанам. Эстафету з факелам «Полымя міру» на перакрыжаванні вуліц Замкавая і 1 Мая, што побач з бібліятэкай, прымала знакамітая беларуская плаўчыха, трохразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя.