/ 23 мая, 2019

Літаратурны альманах “Новы замак” – творчы праект Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Гэта ўжо сёмы выпуск альманаха. Альманах даволі разнайстайны на літаратурныя жанры і парадуе ўсіх, хто цікавіцца паэзіяй, прозай, перакладамі, літаратуразнаўствам, эпісталярыем і гумарам. Пад адной вокладкай тут сабраліся каля 40 аўтараў. Усе творцы, акрамя замежных аўтараў з рубрыкі «Пераклады», жывуць і працуюць у Прынёманскім краі, ніводзін раён Гродзеншчыны не застаўся ў альманаху без свайго пісьменніка. У сёлетнім «Новым Замку» наліваецца 15 рубрык-раздзелаў. Сярод знаёмых па папярэдніх выпусках і новыя рубрыкі – «Дзіцячая літаратура», «Нашы юбіляры», «Даследзіны».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий