/ 23 мая, 2019

23 мая  ў Навагрудскім райвыканкаме бібліятэка прапанавала кніжную выставу “Кніга як сімвал разумення” для ўдзельнікаў  выязной калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей па тэме «Аб рабоце мясцовых выканаўчых органаў улады Гродзенскай вобласці па забеспячэнні захавання рэлігійнымі арганізацыямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” і рэгуляванні канфесійных адносін». Найбольшую цікавасць у гасцей Навагрудчыны выклікаў літаратурны эксклюзіў нашай бібліятэкі: факсімільнае выданне “Лаўрышаўскага Евангелля, рэдкі экзэмпляр “Кнігі цудаў наваградскай іконы Багародзіцы як помніка гісторыі XVII стагоддзя”, першае поўнае рыма-каталіцкае выданне Новага Запавету на беларускай мове, а таксама краязнаўчая навінка Тамары Вяршыцкай “Боль і гнеў. Халакост і супраціўленне ў Навагрудку”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий