Пасяджэнне клуба аматараў кветкаводства і агародніцтва пры Кміцянскай СБК ў маі месяцы прайшло ў выглядзе майстар-класа і было арганізавана на прысядзібным участку адной з удзельніц клуба. Жанчыны абменьваліся вопытам па вырошчванні садовай суніцы, яе яшчэ называюць «каралевай саду». Расказвалі пра звычайныя і рамантантные сарты, раскрывалі сакрэты па догляду, падкормцы і абнаўленню пасадак. Гаворка ішла і пра тое, каму суніцы карысныя, а каму ўжываць варта з асцярожнасцю.