/ 24 мая, 2019

24 мая ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя  сёмага нумара  гродзенскага літаратурнага альманаха “Новы замак”. Адразу было дадзена слова рэдактару альманаха Янку Трацяку. Наш зямляк  Міхась Зізюк дапоўніў сваё выступленне музычнай старонкай-прысвячэннем. Свае гумарыстычным вершы прачытаў  Сяргея Чыгрын са Слоніма. Валерый Петрыкевіч расказаў пра краязнаўства Дзятлаўскага краю. Кожная новая сустрэча-прэзентацыя дорыць знаёмства з новымі імёнамі пісьменнікаў і празаікаў Гродзеншчыны. Жаночыя лірычныя радкі пачулі прысутныя з вуснаў  Святланы Адамовіч, паэта са Слоніма. Была адзначана асноўная тэматычная накіравасць нумара альманаха “Новы замак”. Аб гэтым падрабязней  расказаў Валянцін Дубатоўка. У падарунак бібліятэка атрымала кнігі і выданне часопіса.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий