/ 13 июня, 2019

У Любчанскай гарпасялковай бібліятэцы  прайшла гадзіна памяці “Мы гэтай памяці адданыя”, якая была прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Адна з удзельніц краязнаўчага клуба “Спадчына” Таццяна Борыс, пазнаёміла прысутных з сабранымі членамі клуба матэрыяламі пра ваенные падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі пасёлка Любча.  Яны пагарталі краязнаўчы даведнік “Стаіць у Любчы помнік”, які ўтрымлівае звесткі аб брацкіх магілах, абелісках, мемарыяльных дошках, што знаходзяцца на тэрыторыі пасёлка, успомнілі ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, якія жывуць у Любчы і тых якіх, нажаль, ужо няма. У завяршэнні мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий