/ 13 июня, 2019

У  рамках Нядзелі ўстойлівай энергетыкі ў бібліятэцы  адбыўся экалагічны  дыялог “Выратуем  свет  сёння”. Сустрэча пачалася з вызначэння тэрміна “экалогія”. Эксперт праекта “Стварэнне патэнцыяла  для поўнай утылізацыі  цвёрдых бытавых адходаў”  Міхаіл Зізюк расказаў пра рэалізацыю праекта.  Пазнавальная  экалагічная віктарына дазволіла праверыць веды навучэнцаў сярэдняй школы  N 1. Пераможцы атрымалі прызы.  Увазе прысутных была прапанавана экспазіцыя экалагічнай літаратуры. Загадчыцай гарадской бібліятэкі Касцюк Ларысай Львоўнай быў праведзены майстар-клас па пляценню з газетных трубак, як прыклад далейшага бытавога  выкарыстання  паперы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий