“Па сакрэту ўсяму свету”, так называлася конкурсна-гульнёвая праграма Ладзеніцкай сельскай бібліятэкі, якая ў чарговы раз паклікала наведвальнікаў школьнага аздараўленчага лагера на мерапрыемства ў бібліятэку. На працягу ўсяго мерапрыемства рабяты былі ўцягнутыя ў займальнае дзеянне. Яны актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, літаратурных віктарынах, разгадвалі рэбусы і загадкі, чыталі вершы. Конкурсна-гульнёвая праграма дала магчымасць дзецям зблізіцца, навучыла навыкам працы ў камандзе. Рабяты змаглі праверыць сваю хуткасць, спрыт, кемлівасць.