26 ліпеня адбылася нарада бібліятэчных работнікаў, на якой распачалася абарона турыстычных маршрутаў, што былі распрацаваны ў межах конкурса “Навагрудскімі сцежкамі”, які праходзіць з 1 лютага па 27 верасня 2019 года. У конкурсе прынялі ўзел амаль усе бібліятэкі ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Згодна з этапамі конкурса, турыстычныя маршруты па здабытках і спадчыне навагрудскага краю на сённяшні дзень ужо складзены і апрацаваны. Гэтыя матэрыялы ўключаюць непасрэдна само апісанне маршрута, абавязкова з фотаздымкамі аб’ектаў, яго карту-схему, буклет і электронную прэзентацыю. Абарона турыстычных маршрутаў паказала, што гэтая карпатлівая работа бібліятэкараў дакладна будзе мець станоўчыя наступствы і садзейнічаць стварэнню прывабнага вобраза Навагрудчыны як турысцкага рэгіёну. Прысутныя на нарадзе бібліятэкары слухалі выступленні сваіх калег з вялікай цікавасцю, для іх гэта быў своеасаблівы ўрок краязнаўства, дзякуючы якому яны дакрануліся да гісторыі Любчанскага краю, вёсак Лаўрышава, Гнесічы, Нягневічы, Харосіца, Кашалева. Цікавай атрымалася і гісторыя будынка Навагрудскай раённай бібліятэкі, якую падрыхтаваў аддзел абслугоўвання і інфармацыі.