У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Край наш Прынёманскі”, якая была прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй і культурай Гродзенскага краю, сучаснымі дасягненнямі, прыгожымі гістарычнымі мясцінамі. На прапанаванай кніжнай выставе “Ёсць край на зямлі – Гродзеншчына”, былі прадстаўлены выданні, што адлюстроўваюць звесткі і дакументы аб Гродзенскай вобласці, славутасці Гродзеншчыны, а таксама цікавыя факты, успаміны пра гістарычныя падзеі. Увазе чытачоў была прадстаўлена і творчасць літаратараў Гарадзеншчыны: паэтаў, празаікаў, публіцыстаў.