Цікава і карысна праводзяць лета дзеці ў Кміцянскай сельскай бібліятэцы-клубе. 4 жніўня іх запрасілі на літаратурную гульню «У горадзе трох таўстуноў», прысвечаную 120-гадоваму юбілею дзіцячага пісьменніка Ю. Алешы. Удзельнікі паказалі свае веды па раней прачытанаму твору «Тры таўстуны», актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне і конкурсах: “Імёны герояў”, “Геаграфія горада”, “Казачная арыфметыка”.
А яшчэ ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Родная старонка”, які праходзіць у бібліятэцы з нагоды 75-годдзя Гродзенскай вобласці.