У адным з пакояў Скрышаўскай сельскай бібліятэкі-клуба месціца этнаграфічны куток, дзе з дапамогай мясцовых жыхароў сабраны рэчы, якімі карысталіся нашы прабабулі (калаўротак, валак і качалак, драўляныя ночвы, сіта, прас). Тут 10 жніўня правялі этнаграфічную гадзіну “Хочаш ведаць пра свой край – у бібліятэку завітай”. З цікавасцю дзеці разглядалі старажытныя рэчы, даведаліся шмат новага пра ўклад жыцця і побыт жыхароў вёскі ранейшых часоў. Да мерапрыемства была арганізавана выстава “Святы і абрады нашага краю”. На выставе была прадстаўлена літаратура пра традыцыі і абрады беларусаў, легенды і паданні Прынёманскага краю.