Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. З гэтай нагоды на абанеменце бібліятэкі падрыхтаваны кніжны хіт-парад “Кнігі на ўсе часы”, на якім прадстаўлены выданні па гісторыі станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, выданні пра вядомага асветніка эпохі Адраджэння Ф. Скарыну. Кнігапрагляд даў магчымасць пазнаёміцца таксама з кніжнымі навінкамі беларускіх аўтараў.
З чытачамі бібліятэкі вялі гутарку пра іх любімага беларускага пісьменніка ці паэта, твор і, прасілі па магчымасці, працытаваць яго. Можна зрабіць выснову что па-ранейшаму папулярнымі застаюцца творы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Многім імпануе тое, што цэнтральнае месца ў іх творчасці адводзіцца простаму чалавеку, яго клопатам і праблемам.