27 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне савета Навагрудскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. На Савеце прысутнічалі прафсаюзныя лідэры раёна. З дакладам выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Яўген Вячаслававіч Дзедуль. Ён падрабязна распавёў аб асноўных напрамках дзейнасці і бягучых задачах, якія стаяць перад прафсаюзнымі арганізацыямі раёна, аб ходзе справаздачна-выбарчай кампаніі ў прафсаюзных арганізацыях раёна і аб удзеле прафарганізацый у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Для ўдзельнікаў пасяджэння арганізавана кніжная выстава “Кодэкс новых гарантый”, дзе былі прадстаўлены асноўныя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць прафсаюзаў.