1 кастрычніка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, з нагоды Дня пажылых людзей, прайшлі бібліятэчныя пасядзелкі шчаслівых сямей “По волнам воспоминаний”. За кубкам гарачай гарбаты госці дзяліліся сваімі ўспамінамі з жыцця і пад гармонік спявалі песні сваёй маладосці. Яны прынялі ўдзел у розных конкурсах: “Угадай мелодыю”, “Залатая сярэдзіна”, “Прадоўжы прыказку”, “Кулінарныя загадкі”. На працягу сустрэчы гучалі добрыя песні, дарагія і знаёмыя старэйшаму пакаленню, прыгожыя вершы і цёплыя словы. На выставе “Ганаруся сваёй сям’ёй” былі прадстаўлены сямейныя фотаздымкі, дзе яны яшчэ маладыя на парозе свайго сямейнага жыцця.