14 кастрычніка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў паэтычна-музычны лабірынт “Самая мілая, добрая, мудрая”, які быў прымеркаваны да Дня маці. Дзеці чыталі вершы Ніны Мацяш, Эдзі Агняцвет, Ірыны Такмаковай. Таксама гучалі песні пра маму – “Мама для мамонтенка”, “Милая мама” і інш. Дзеці разам шукалі адказ на пытанне “Што засмучае маму?” і прыйшлі да высновы – што гэта дрэнная вучоба, дрэнныя паводзіны. А радуе маму, калі яны дапамагаюць ва ўборцы, мыюць посуд, прыносяць добрыя адзнакі.
Падчас мерапрыемства падвялі вынікі конкурса малюнкаў “Любімым мамам”. У абарону свайго малюнка ўдзельнікі падрыхтавалі кароткі аповед пра сваіх матуль.
Да мерапрыемства была аформлена выстава «Маёй мілай матулі”. На ёй былі прадстаўлены разнастайныя матэрыялы, прысвечаныя светламу святу мацярынства, прыказкі, прымаўкі, загадкі, падабраны літаратурныя творы, вершы і паэмы.



