16 лістапада, з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, у Харосіцкай сельскай бібліятэцы аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава «Пра зямлю і чалавека на зямлі». Самы цікавы раздзел выставы «Мой выдатны ўраджай» дэманструе вырабы, зробленыя чытачамі бібліятэкі з выкарыстаннем выгадаванага імі ўраджаю. Тут можна ўбачыць кабачкі ў выглядзе мудрагелістых чалавечкаў, сямейку тыкавак, кветкавыя і прыродныя кампазіцыі. Не меньш цікавыя і іншыя раздзелы выставы, якія прапануюць літаратуру па тэмах: «Сакрэты багатага ўраджаю», «Агарод – заўсёды даход», «Закансерваваць лета» і інш.