Дажынкі – традыцыйнае свята хлебаробаў. 22 лістапада ў Цэнтры культуры і народнай творчасці заслужаныя віншаванні прымалі работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Панавала атмасфера свята, якую дапаўняла і прыгожа аформленая выстава літаратуры раённай бібліятэкі “У скарбонку гаспадару”. Літаратура прысвячалася пытанням садаводства і агародніцтва, механізацыі сельскай гаспадаркі, адлюстраванню дасягненняў сельскагаспадарчай галіны. Дапаўняў выставу макет Палацава-паркавага комплексу Храптовічаў у Шчорсах — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й паловы XVIII — пач. XIX ст. музея “Страчаная спадчына”. Ён таксама быў прадстаўлены як узор адмысловай сядзібы з пейзажным паркам і гаспадарчымі забудовамі.