3 снежня адзначаны ў календары, як Міжнародны дзень інвалідаў. Ён быў абвешчаны ў 1992 годзе Генасамблеяй ААН. У нашай краіне каля паўмільёна чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. У Беларусі сацыяльная абарона такіх людзей – адзін з прыярытэтных напрамкаў палітыкі. Рэалізуюцца праграмы па паляпшэнні якасці жыцця і інтэграцыі інвалідаў у грамадства. Працуюць рэабілітацыйныя ўстановы, укараняюцца сучасныя тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, ствараецца безбар’ернае асяроддзе. У сістэму сацабароны ўваходзіць і сацыяльная падтрымка з боку дзяржавы. Гэта пенсіі, дапамогі, дзяржаўная адрасная дапамога.
Бібліятэкі ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» прапануюць паслугу