/ 4 декабря, 2019

3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, абароны іх годнасці, правоў і дабрабыту. Гэта добрая нагода ўдзяліць увагу  гэтым людзям, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а побач жывуць неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца па дапамогу і падтрымку. У гэты дзень супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі  аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян  пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ім былі прапанаваны кніжныя выданні і перыёдыка  з улікам уласных інтарэсаў, захапленняў і літаратурных пераваг.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий