/ 4 декабря, 2019

«Пагаворым пра міласэрнасць»  — пад такой назвай 4 снежня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка з нагоды Дня інвалідаў. Размова  ішла  пра людзей, якія па той ці іншай прычыне сталі інвалідамі, але насуперак усяму не склалі рукі і ў выніку сталі знакамітымі. У дапаўненне быў праведзены агляд літаратуры, якую ўжо можна лічыць класічнай.  На прыкладзе літаратурных  герояў М.Астроўскага,  Б.Палявога, У. Крапівіна, Н. Думбадзе дзеці даведаліся пра тое што ні пры якіх абставінах не трэба падаць духам – жыцце працягваецца. Бібліятэкар яшчэ раз напомніла дзецям пра неабходнасць быць міласэрнымі да людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий