19 снежня ў 16:00 Навагрудская раённая бібліятэка /аддзел абслугоўвання і інфармацыі/ запрашае наведвальнікаў паглядзець на беларускую мінуўшчыну вачыма археолагаў. Менавіта яны штогод знаходзяць тое, што засталося ад старадаўніх часоў у нашай зямлі. Літаратурна-археалагічная экспедыцыя “Спадчына вабіць сучаснікаў” будзе праведзена з беларускім археолагам, кандыдатам гістарычных навук, старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалаем Крывальцэвічам. Ен браў удзел у міжнародных археалагічных праектах. Галоўным кірункам даследаванняў Мікалая Крывальцэвіча з’яўляецца археалогія бронзавага веку. Сфера зацікаўленасцей: эпоха бронзы, гісторыя настаражытнейшага мастацтва і міфалогія. Археалагічныя калекцыі, асэнсаванне знаходак стануць тэмай размовы і сустрэчы. Будуць выкарыстаны відэаматэрыялы і археалагічныя літаратурныя крыніцы бібліятэчнага фонду.