/ 24 января, 2020

У Навагрудак прывезлі знакамітыя кракаўскія батлейкі. Гістарычны музей Кракава з 1946 года праводзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек, якія вылучаюцца надзвычайнай рэлігійнай, мастацкай, патрыятычнай і гістарычнай каштоўнасцю.

Дзякуючы супрацоўніцтву Польскага Інстытута ў Мінску і Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне з Гістарычным музеем горада Кракава навагрудчане пазнаёміліся з сапраўднай польскай традыцыяй, якая з 29 лістапада 2018 года ўнесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, падрыхтаваны ЮНЕСКА.

У рамках выставачнага праекта ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вырабе «Кракаўская батлеек». Вёў майстар-клас захавальнік Гістарычнага музея горада Кракава Лешэк Сібіла. Ён распавёў пра гісторыю і традыцыі стварэння батлеек, майстрах, якія працуюць над іх стварэннем, і тых матэрыялах, што пры гэтым выкарыстоўваюцца. Удзельнікі задавалі пытанні і дзяліліся ўласным вопытам.

Сама выстава «Кракаўскія Калядныя Батлейкі» размясціліся на 1-м паверсе ў зале Цэнтра культуры і народнай творчасці. Урачыстае адкрыццё адбылося 23 студзеня ў 16:00, наведаць выставу можна да 2 лютага.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий