/ 28 января, 2020

25 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 9-га класа Сярэдняй школы №1  быў праведзены ўрок прафарыентацыі «Прафесія – бібліятэкар».

Бібліятэкары расказалі дзецям пра важнасць дадзенай прафесіі, пра тое, у чым заключаецца іх праца, і якія на самай справе існуюць бібліятэкі. Таксама для навучэнцаў была падрыхтавана віктарына “Дзіўныя і неверагодныя факты пра бібліятэкі свету”, у якой усе актыўна прымалі ўдзел. Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў інфармацыйна-рэкламны буклет Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Выклікала цікавасць выстава мастацкіх кніг, дзе ў якасці дзеючых герояў выступаюць прадстаўнікі бібліятэчнай прафесіі. На кніжных паліцах былі прадстаўлены такія вядомыя аўтары і творы як Стывен Кінг “Уцёкі з Шоушэнка”, Хорхэ Луіс Борхес “Вавілонская бібліятэка”, Людміла Уліцкая “Сонечка», Умберта Эка “Імя Ружы” і іншыя.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий