У Навагрудскай раённай бібліятэцы экспануюцца рэдкія выданні з кніжнай калекцыі краязнаўцы, гаспадага сядзібы “Шчорсы” Дзмітрыя Шаўні. Шмат намаганняў ён прыкладае для папулярызацыі роду Храптовічаў і мястэчка Шчорсы.
Дзмітрый Анатольевіч ужо каторы год запар шукае і «здабывае» багацці вядомага магнацкага роду Храптовічаў, кніжны збор якога налічваў да 20 тысяч тамоў. Толькі адна кніга знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. І адну кнігу калекцыянеру ўдалося вярнуць у Шчорсы. Гэта кніга іспанскага пісьменніка, там ёсць экслібрыс Храптовічаў. Астатняя частка бібліятэкі знаходзіцца ў Кіеве.