Кніжная экспазіцыя “Навагрудак. Падарожжа ў часе” была прадстаўлена для ўдзельнікаў савета аддзела культуры па выніках работы за 2019 год. На кніжных паліцах дэманстраваліся краязнаўчыя навінкі мінулага года, польская літаратура, атрыманая ад Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займалі рэтрафотаздымкі з рэканструкцыяй моды міжваеннага перыяду.