/ 14 февраля, 2020

14 лютага ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы  прайшоў тэматычны вечар «З памяці Афганістана», прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прысутныя прасачылі ход падзей Афганскай вайны, успомнілі імёны нашых землякоў, загінуўшых на гэтай вайне, пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе «Афганістан – памяць и боль». Мерапрыемства суправаджалася вершамі, якія чыталі дзеці. У выкананні Віктара Вілімовіча прагучалі песні, напісаныя салдатамі на афганскай зямлі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий