З нагоды Сусветнага дня дарэння кніг бібліятэкар Харосіцкай бібліятэкі завітала ў Нягневіцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Наведвальнікі старэйшай групы атрымалі ў падарунак ад бібліятэкі цікавыя кнігі і часопісы. Вучні 1 класа, навучанне якіх праходзіць у памяшканні дзіцячага садка, таксама мелі магчымасць пагартаць цікавыя часопісы. Ім расказалі пра Харосіцкую сельскую бібліятэку, пра разнастайнасць кніг у ёй і запрасілі дзяцей разам з дарослымі наведацца ў бібліятэку і стаць яе чытачамі.