/ 2 марта, 2020

28 лютага ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла выставу-экспазіцыю “Навагрудак падарожжа ў часе”, прымеркаваную да святочных мерапрыемстваў з нагоды 80-годдзя Навагрудскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Разгорнутая кніжная выстава прадставіла гістарычнае мінулае і сучаснасць Навагрудка. Са славутасцямі Навагрудчыны і Гродзеншчыны знаёмілі інтэрактыўныя карты. Беларуская і руская літаратура дэтэктыўнага жанру знаёміла з “Пісьменнікамі ў пагонах”. Вялікую цікавасць удзельнікаў урачыстасці выклікала экспанаванае факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий