/ 9 марта, 2020

Як добра, што ёсць бібліятэкі! Вясковыя людзі гэта адчуваюць асабліва востра.  Узяць добрую кнігу ці часопіс, каб прабавіць свой вольны час? Не праблема! Адпачыць душой? Таксама не праблема! Усё для іх, чытачоў, усё для чалавека!

Пры Кашалеўскай сельскай бібліятэцы ўжо шмат гадоў працуе клуб па інтарэсах “Азбука здароўя”. Яго мэтавая група – пажылыя людзі. Тут яны частыя госці, асабліва ў зімовы час, калі няма агародніх работ. А бібліятэкар іх сустракае з вялікім задавальненем. Магчыма таму і цягнуцца сюды людзі. 7 сакавіка, напярэдадні свята жанчын, яны сабраліся, каб павіншаваць адзін аднаго, а разам з тым і проста пагутарыць. Прыемна было пачуць віншаванні з вуснаў бібліятэкара, тым больш што з вішаваннямі яны пачулі словы падзякі проста за тое, што яны ёсць, за іх актыўны ўдзел у жыцці бібліятэкі. Адчуць сваю неабходнасць – гэта так важна для чалавека! Асабліва для тых, хто святы, а нават і частку жыцця праводзіць у адзіноце. А яшчэ бібліятэкар для сваіх дарагіх і паважаных жанчын арганізавала салодкі стол. Выпечаны ёю пірог аказаўся вельмі смачным. Карацей, панавала святочная атмасфера. Яны з вялікай удзячнасцю пакідалі бібліятэку да наступнага разу.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий