21 cакавіка адзначалася 180-годдзе з дня нараджэння знакамітага паэта-дэмакрата, публіцыста, грамадскага дзеяча Францішка Багушэвіча. Легендарныя словы Ф.Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…” сталі назвай дня беларускай прозы і паэзіі, які прысвечаны майстру слова. Увага была засяроджана на асэнсаванні творчасці пісьменніка, яго значных твораў, літаратурна-крытычных артыкулах аб жыцці і творчасці Францішка Багушэвіча, фотаматэрыялах, адлюстроўваючых самыя розныя перыяды жыццёвага шляху паэта.