16 сакавіка для дзяцей быў праведзены ўрок духоўнасці “Лаўрышаўскае Евангелле – духоўная святыня беларускай зямлі”. Было прадстаўлена само факсімільнае выданне ўнікальнага рукапіснага помніка кніжнай культуры XIII–XIV ст., урачыстая прэзентацыя якога адбылася ў мінулым годзе ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. Была асветлена гісторыя стварэння Лаўрышаўскага Евангелля, яго лёс, мастацкае аздабленне, духоўная, культурная і гістарычная каштоўнасць для чатырох краін – Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.