У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі прадстаўлена выстава-агляд “Свята сяброўства і братэрства”, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Аснову выставы склалі навукова-папулярныя выданні, якія раскрываюць гістарычныя аспекты фарміравання Саюзнай дзяржавы, актуальныя тэндэнцыі партнёрства і супрацоўніцтва дзвюх краін у сферах сацыяльнай абароны насельніцтва, у вобласці эканамічнай інтэграцыі, культуры, літаратуры і мастацтва. Літаратурную старонку дапоўнілі гістарычныя раманы-даследаванні беларускіх і расійскіх аўтараў. З творамі сучасных паэтаў і празаікаў Беларусі і Расіі знаёміць серыя кніг «Сугучча сэрцаў».