Нягледзечы на трывожнае становішча ва ўсім свеце ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, Тыдзень дзіцячай кнігі ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы ўсё ж адбыўся, і прайшоў ён цікава, нават мнагалюдна. Мерапрыемствы былі разлічаны як для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, так і для падлеткаў. З маленькімі чытачамі бібліятэкар “пагуляла” у літаратурную гульню-падарожжа “Лепшы знавец беларускіх казак”. У ходзе яе дзеці нават паспелі паразважаць аб ролі казак у жыцці чалавека. А вось падлеткі атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні, яна мела назву “Конкурс талентаў”. Згодна мэты мерапрыемства, хлопцам і дзяўчатам неаднаразова давялося праяўляць кемлівасць і эрудыцыю, і гэта тычылася розных галін ведаў.